Сардэчна запрашаем на афіцыйны сайт музея-сядзібы "Пружанскi палацык"! Музей-сядзіба "Пружанскi палацык" – адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі! Аснова канцэпцыі экспазіцыі нашага музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі – Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш.. Музей з'яўляецца важным турыстычным аб'ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 6 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі. Наш музей на сёння – стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя вынікі творчай працы калектыва музея ў розных галінах музейнай дзейнасці мы падаем на нашам сайце. Тут Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мінулым нашай сядзібы, даведацца, як ствараўся наш музей і чым ён жыве сёння, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея, а таксама знайсці для сябе шмат патрэбных зьвестак ў галіне музейнай справы і турызма ў рэгіёне. У 2008 годзе спаўняецца 15 гадоў ад дня заснавання музея. За гэты час зроблена не мала, але шмат чаго яшчэ трэба ажыццявіць! Нам выпала высакародная місія захоўваць рарытэты, якія дапамагаюць уведаць далёкае мінулае, лепш зразумець сучаснасць і ўпэўненна рухацца ў будучыню, каб гэтыя веды пераходзілі з пакалення ў пакаленне, спрыялі ўзнаўленню і ўмацаванню этна-культурных традыцый, дапамагалі выхаванню самасвядомасці і патрыятызму, пачуцця нацыянальнай годнасці і любові да Бацькаўшчыны. Спадзяемся, што на бачынах сайта нашага музея Вы знойдзеце карысныя матэрыялы, зможаце запытаць і атрымаць патрэбныя Вам звесткі, усталяваць дзелавыя сувязі. Мы адчыненыя для ўсіх, чакаем Вас у гасцях у рэальнай і віртуальнай прасторы. Дырэктар музея-сядзібы "Пружанскi палацык" Юрый Зялевіч
Да нас можна даехаць:
- з Мінску: на цягніку да станцыі Аранчыцы, адтуль да Пружан праз паўгадзіны ходзіць аўтобус, есць і маршруткі;
- з Гродна: на аўтобусах брэсцкага накірунка да Пружан;
- з Брэста: на цягніку да Аранчыц, на аутобусах гродненскага накірунка.

Апошнiя навiны:
Напярэдадні 15 лютага ў музее адчынілася выстава "Афганистан - наша память и боль" прысвечаная ХХ-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана. Асноўная тэма выставы - вайскоўцы, удзельнікі баявых дзеянняў, выхадцы з Пружаншчыны, сапраўдныя героі, тыя, хто сёння разам з намі і тыя, хто загінуў і знік без вестак. Пачатак вайны, баявыя дзеянні, вывад войск, сёнешні погляд на тыя падзеі вачамі школьнікаў, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддзенне - з усім гэтым можна пазнаёміцца на выставе. Асабістўю ўвагу на выставе прыцягвае падвесная ўстаноўка "НУРС". Матэрыялы прадстаўле ... Чытаць далей
|
Сябра музея Леанід Васільевіч Гарустовіч перадаў нам копію артыкула з газеты "Звязда" за 2 лістапада 1957 года - "ЗМЕНЫ У ПРУЖАНАХ". Галоўнае: ў артыкуле змешчаны фотаздымак - палацыка. Дадаем арыгінальны тэкст артыкула. " У летапісях першае ўпамінанне аб Пружанах адносіцца да І450-І460 гадоў. У асабістым дзённіку Петра I і ў кнізе «Гісторыя царавання Петра Вялікага» ёсць запісы аб тым, што пасля вяртання ў Расію з падарожжа па Заходняй Еўропе 8 і 9 жніўня 1698 года Пётр I спыняўся ў Пружанах. Пружаны ўпамінаюцца таксама ў летапісе Паўночнай вайны (1700—1721 гг.) і ў гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. Тут у 18... Чытаць далей
|
Прыемнае ўражанне ад стану устаноў у сферы культуры раёна засталося ў міністра культуры Беларусі У.Ф.Мацвейчука. У аўторак(20.01) з рабочай паездкай ён наведаў Пружаншчыну. Уладзімір Фёдаравіч прыняў непасрэдны ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне "Аб ходзе выканання раённай праграмы па падтрымцы і развіццю культуры на 2006-2010 гады". Вялікая ўвага была ўдзелена музейнай справе, рабоце бібліятэк і клубных устаноў, развіццю народнай творчасці і кінавідэамастацтва. Разглядаліся пытанні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш пад ... Чытаць далей
|
25 лістапада 2008 ў эфіры "Радыё Рацыя" прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі "Радыё Рацыя" за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы "Пружанскi палацык". Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі. Упершыню палацык з'явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе - гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не. У 2002 годзе намаганнямі супр ... Чытаць далей
|
Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава. Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня ¹ выстаўляюцца у палацыку. На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны. |
29 лістапада 2008 года ў Салоне музея адбылася вечарына рускага раманса пад назвай “В серцах людских затрагивает струны”. Рамансы выконвалі: Заслужаны артыст Казахскай ССР Мікалай Казлоў, Людміла Курылава(г.Брэст), Лілія Мартынюк, Святлана Лосева, Святлана Машкала і інш. Зарганізаваў імпрэзу Аляксандр Казей, метадыст Палаца культуры.
Паслухаць класічны рускі раманс прышло шмат аматараў, нават не было вольных месцаў. А найлепшай падзякай для спевакоў былі працяглыя і шматлікія апладысменты.
|
19 лістапада 2008 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння песняра пружанскай зямлі – паэта Міколы Засіма на Цэнтральнай раённай бібліятэцы адчнена новая шыльда прысвечаная М.Засіму. Шыльду зрабіў і падараваў пружанцам лідскі мастак Рычард Груша. Апасля ў “Гасьцёўні” бібліятэцы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар М.Засіма.
|
1 лістапада 2008 года ў музее адбылося урачыстае адкрыццё выставы Алены Георгіеўны Лось(Гл. унізе Даведку.) В мерапрыемстве прымалі ўдзел: – госьці з Мінска: мастачка Алена Лось, пісьменнік і выдавец Уладзімір Ягоўдзік і яго жонка Марыя, а таксама намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слонімская”, краязнаўца і публіцыст Сяргей Чыгрын; – госьці з Брэста – паэты Мікола Пракаповіч і Алесь Каско, брат і сястра Алены Лось. А таксама пружанцы – галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні”, паэт Мікола Антаноўскі, паэтэса і спявачка Валянціна Слабада, пчаляр-паэт Мікола Папека, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудравец і начальнік ад ... Чытаць далей
Праглядаў: 359 |
|
19 кастрычніка 2008 года у парку музея праходзіла акцыя ў рамках Дня адчыненых дзвярэй Пружанскага сацыяльнага дзіцячага прыюта – дзеці разам з сябрамі брэсцкага байк-клуба “Пасека” пасадзілі некалькі дзесяткаў дэкаратыўных дрэў. Падаем невялікі фотарэпартаж з гэтай падзеі.
Праглядаў: 374 |
|
|
1 лістапада 2008 года ў музее адбудзецца прэзентацыя выставы работ мастачкі Алены Лось (з удзелам аўтаркі) Пачатак у 15.00 Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Тэлефон для даведак: 7-18-96 -- для жыхароў Пружанскага раёна, 8-01632-7-18-96 -- для жыхароў Беларусі, +375-1632-7-18-96 -- для тэлефанаваньня з-за межаў Беларусі.
|
|